Зарплата павінна выплачвацца своечасова

У арганізацыях усіх формаў уласнасці найбольш частыя парушэнні – гэта незахаванне парадку і тэрмінаў выплаты заработнай платы.
Артыкулам 57 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь вызначана, што заработная плата – гэта ўзнагарода, якую наймальнік абавязаны выплаціць працаўніку за выкананую працу ў залежнасці ад яе складанасці, колькасці, якасці, умоў працы і кваліфікацыі работніка з улікам фактычна адпрацаванага часу, а таксама за перыяды, якія ўключаюцца ў працоўны час.
Пры супадзенні тэрмінаў выплаты заработнай платы з выхаднымі днямі ці дзяржаўнымі святамі і святочнымі днямі яна павінна выдавацца напярэдадні іх
(ч. 3 арт. 73 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь).
Умовы аплаты працы работнікаў, з якімі складзены кантракты, рэгулююцца патрабаваннямі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 29 ад 26.07.1999 “Аб дадатковых мерах па ўдасканаленні працоўных адносін, умацаванні працоўнай і выканальніцкай дысцыпліны” з наступнымі зменамі і дадаткамі.У адпаведнасці з ч. 1 п. 4 вышэйназванага Дэкрэта выплата заработнай платы ажыццяўляецца рэгулярна ў дні, вызначаныя калектыўным, працоўным дагаворам (кантрактам), але не радзей за адзін раз у месяц.
Пры супадзенні тэрмінаў выплаты заработнай платы з дзяржаўнымі святамі, святочнымі ці выхаднымі днямі яна павінна выдавацца напярэдадні іх (ч. 3 п. 4 Дэкрэта).
Лічым неабходным выказаць сваё меркаванне наконт таго, што ў калектыўным дагаворы, у працоўных дамовах (кантрактах) работнікаў неабходна ўказваць канкрэтную дату выплаты зарплаты, а не перыяд (перыяды).
Заканадаўствам Рэспублікі Беларусь прадугледжана адміністрацыйная адказнасць за парушэнне парадку і тэрмінаў выплаты заработнай платы. Так, у адпаведнасці з часткай 1 артыкула 9.19 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях парушэнне наймальнікам ці ўпаўнаважанай службовай асобай наймальніка парадку і тэрмінаў выплаты заработнай платы караецца накладаннем штрафу ў памеры ад 4 да 20 базавых велічыняў, а на юрыдычную асобу – да 100 базавых велічыняў.
Алег Жмінько, галоўны дзяржаўны інспектар працы Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі;
Марына Кірылюк, начальнік аддзела працы і занятасці ўпраўлення працы, занятасці і сацыяльнай абароны Жабінкаўскага райвыканкама.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.