Ялінкі… на талерцы

Ялінкі… на талерцы


Многія скажуць, што стаяць каля пліты і гатаваць ежу – справа жаночая. Адкажу, што лепшыя повары ў свеце – мужчыны. Гэта пацвярджае і повар-пачатковец гарадскога рэстарана “Вясёлка” Кірыл Чыжык. Напярэдадні доўгачаканых зімовых святаў малады чалавек падзяліўся рэцэптам печыва “Імбірныя ялінкі”, якое стане сапраўдным упрыгажэннем навагодняга стала.
Нам спатрэбяцца
Па 100 г сметанковага масла, мёду і цукру, 400 г мукі, два яйкі, дзве чайныя лыжкі разрыхляльніка і молатага імбіру, адна – молатага кардамона і карыцы. Для глазуры і ўпрыгажэнняў неабходна дзве сталовыя лыжкі лімоннага соку, 120 г цукровай пудры, харчовы фарбавальнік – па гусце, а яшчэ розныя кандытарскія пасыпкі.
Прыгатаванне
1. Мяккае масла расцерці з цукрам да атрымання крэмападобнай масы. Затым дадаць мёд з яйкамі і змяшаць, пасля –
імбір, кардамон і карыцу.
2. Муку прасеяць разам з разрыхляльнікам і, звешваючы, паступова дадаць да яечнай сумесі. Замясіць мяккае цеста, пакінуць у халадзільніку мінімум на паўгадзіны.
3. Астуджанае цеста раскачаць і з дапамогай формачак выразаць ялінкі. Атрыманыя фігуркі перакласці на бляху, засланую пергаментнай паперай.
4. Выпякаць прыкладна 10 хвілін пры тэмпературы 180 градусаў.
5. Змяшаць цукровую пудру з лімонным сокам, дадаць харчовыя фарбавальнікі.
6. Упрыгожыць печыва з дапамогай кандытарскага мяшка або поліэтыленавага пакета з адрэзаным кутком. Глазура застыне прыкладна праз 20 хвілін. Пры жаданні можна выкарыстаць кандытарскую пасыпку.

 

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*