Брэсцкі аблвыканкам выслухаў і дапамог


Крысціна СЕМЯНЮК.
Фота аўтара.

У Жабінкаўскім райвыканкаме 7 снежня правёў выязны прыём грамадзян намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Алег Вялічка. Жыхары раёна атрымалі магчымасць звярнуцца да Алега Іванавіча са сваімі пытаннямі, просьбамі і прапановамі. Таксама на сустрэчы прысутнічаў старшыня райвыканкама Дзмітрый Гарадзецкі.
Так, з пытаннем пра межы свайго зямельнага ўчастка да намесніка кіраўніка вобласці звярнуўся жыхар Жабінкі Васіль Андрасюк. А Галіна Мікалайчук з вёскі Дзяглі цікавілася магчымасцю паляпшэння жыллёвых умоў сваёй сям’і.
Ад іншых адрозніваўся зварот жыхара Жабінкі Васіля Гронскага. Яго брат памёр ад раненняў напрыканцы Вялікай Айчыннай вайны ў Калінінградскай вобласці, там ён і пахаваны. Мікалай Гронскі адзначаны Ордэнам Славы ІІІ ступені, аднак узнагарода не была перада-дзена сям’і. Васіль Фаміч хацеў даведацца, ці паспеў яго брат атрымаць ордэн, і калі так, то дзе ён зараз знаходзіцца. Мужчына трапятліва захоўвае памяць пра родзіча-героя і марыць паказаць узнагароду сваім унукам. Алег Вялічка паабяцаў аддаць распараджэнне, каб ваенкамат запытаў неабходную інфармацыю ў архівах Расіі.
Акрамя таго, Васіль Фаміч успомніў, што раней арганізоўвалі наведванні Калінінградскай вобласці для тых беларусаў, у якіх падчас вайны там загінулі і былі пахаваны родзічы. Дзмітрый Гарадзецкі адзначыў, што Калінінград з’яўляецца горадам-пабрацімам Брэста, а таму ў будучым можна аднавіць такія падарожжы. Алег Вялічка паабяцаў разгледзець дадзеную прапанову.
Падчас сустрэчы намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама ўважліва выслухаў пытанні і просьбы наведвальнікаў, азнаёміўся з дакументамі, якія яны прадставілі. Некаторыя пытанні былі ўзяты на кантроль.

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*