7 снежня Камітэт дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці правёў семінар-нараду з прадстаўнікамі кантралюючых (наглядных), праваахоўных органаў Брэстчыны па пытаннях арганізацыі і ажыццяўлення кантролю (нагляду) у святле патрабаванняў Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16.10.2017 № 376 “Аб мерах па ўдасканаленні кантрольнай (нагляднай) дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь”.
У семінары-нарадзе прынялі ўдзел прадстаўнікі 35 органаў і арганізацый абласнога ўзроўню, якія ажыццяўляюць кантрольную (наглядную) дзейнасць, праваахоўных органаў, а таксама ўсіх гарадскіх і раённых выканаўчых камітэтаў вобласці.
Работу семінара-нарады адкрыў старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці Дзмітрый Баско. Ён адзначыў актуальнасць і важнасць дадзенага мерапрыемства, а таксама акрэсліў прысутным мэты і задачы семінара. Асноўная яго мэта – асвятленне новаўвядзенняў у сферы кантрольнай (нагляднай) дзейнасці, якія ўступяць у сілу з 1 студзеня 2018 года, а таксама разгляд практычных аспектаў іх рэалізацыі.
Указ № 376 унёс значныя змены ў парадак ажыццяўлення кантрольнай (нагляднай) дзейнасці ў нашай краіне і накіраваны на зніжэнне праверачнай нагрузкі на суб’екты прадпрымальніцкай дзейнасці. Так, у адпаведнасці з дадзеным Указам на трэць скарачаецца пералік дзяржаўных органаў і іншых арганізацый, упаўнаважаных праводзіць праверкі, а таксама на 40 % – сферы кантролю і нагляду. Пры гэтым работа правяраючых будзе засяроджана на прафілактыцы і папярэджанні правапарушэнняў.
Важнай асаблівасцю стане адыход шэрагу наглядных органаў ад праверак і пераарыентацыя на правядзенне мерапрыемстваў тэхнічнага (тэхналагічнага, паверачнага) характару. У такім парадку бу-
дзе ажыццяўляцца значны аб’ём наглядных мерапрыемстваў на аб’ектах, якія патрабуюць сістэматычнага нагляду (агляд памяшканняў, паверка прыбораў і абсталявання, замеры і іншае). Меры адказнасці за дадзеныя парушэнні ў выпадку іх ухілення прымяняцца не будуць.
Указам № 376 прадугледжана адмова ад правядзення планавых праверак. У наступным годзе будуць праводзіцца толькі пазапланавыя праверкі, падставы і парадак прызначэння якіх сталі больш жорсткімі. Такая праверка будзе магчымай, галоўным чынам, пры наяўнасці інфармацыі пра здзейсненае парушэнне заканадаўства; пры ўзнікненні пагрозы бяспецы дзяржавы, жыццю і здароўю грамадзян; выкарыстанні суб’ектам бюджэтных сродкаў, дзяржаўнай маёмасці.
З 2019 года ўсе кантралюючыя і наглядныя органы будуць праводзіць выбарачныя праверкі, заснаваныя на выніках ацэнкі ступені рызыкі і аналізу наяўнай у распараджэнні кантралюючага (нагляднага) органа інфармацыі. Пры гэтым інфармацыя пра выбарачныя праверкі будзе размяшчацца ў адкрытым доступе на сайце Камітэта дзяржкантролю.
Акрамя таго, прадугле-джаны іншыя новаўвядзенні:
– скарачэнне колькасці падстаў для прызначэння пазапланавых праверак;
– абавязковасць выкарыстання кантрольных спісаў пытанняў (чэк-лістоў) усімі дзяржаўнымі органамі, якія здзяйсняюць нагляд у форме праверак;
– забарона на прыпыненне кантралюючым (наглядным) органам дзейнасці суб’екта гаспадарання;
–увядзенне адміністра-цыйнай адказнасці службовых асоб кантралюючага (нагляднага) органа за грубыя парушэнні патрабаванняў Указа № 510;
– пашырэнне кола асоб, якія маюць права на абскарджанне рашэнняў кантралюючых (наглядных) органаў.
Указам № 376 пры Камітэце дзяржаўнага кантролю ўтвораны Міжведамасны савет па кантрольнай (нагляднай) дзейнасці, асноўная задача якога – аналіз яе стану ў Беларусі і распрацоўка прапаноў па павышэнні эфектыўнасці гэтай дзейнасці для дзяржаўных органаў і іншых арганізацый, якія рэалізуюць функцыі кантролю (нагляду).
Камітэт дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%