З 25 лістапада па 21 снежня ў Брэсцкай вобласці праходзіць рэгіянальны этап адбору ўдзельніц Нацыянальнага конкурсу прыгажосці “Міс Беларусь”.
Паводле Інструкцыі аб парадку яго арганізацыі і правядзення, зацверджанай пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь 19 ліпеня 2017 г. № 39, арганізатары на месцах право-дзяць адборы ў розных фарматах: як культурна-відовішчныя мерапрыемствы адпаведнай конкурснай накіраванасці або ў форме кастынгу. Арганізатарамі падрыхтоўчага этапу конкурсу з’яўляюцца аддзелы ідэалагічнай работы, культуры і спраў моладзі гаррайвыканкамаў.
Аддзелы фарміруюць адборачныя камісіі, у склад якіх уваходзяць спецыялісты ў сферы культуры, адукацыі, моды, прыгажосці і здароўя, а таксама прадстаўнікі дзяржаўных органаў.
У конкурсе могуць прыняць удзел дзяўчаты з добрымі знешнімі дадзенымі, якія маюць грамадзянства Рэспублікі Беларусь і пастаянна пражываюць на яе тэрыторыі (незалежна ад месца вучобы, працы), ва ўзросце ад 18 да 24 гадоў уключна на дату правядзення фіналу конкурсу (май 2018 года), рост якіх не ніжэй за 174 см, без татуіровак і пірсінгу на целе. Яшчэ адна ўмова: яны ніколі не былі ў шлюбе і не маюць дзяцей.
Не дапускаюцца да ўдзелу ў конкурсе ўладальніцы тытула “Міс Беларусь” і пераможцы ў намінацыях папярэдніх нацыянальных конкурсаў прыгажосці “Міс Беларусь”, а таксама асобы, якія маюць адносіны да фота- і відэаматэрыялаў эратычнага ці парнаграфічнага характару.
Удзел ва ўсіх этапах конкурсу бясплатны. Даты і час правядзення адборачных мерапрыемстваў у гарадах і раённых цэнтрах вобласці і дадатковую інфармацыю пра правя-дзенне падрыхтоўчага этапу конкурсу можна ўдакладніць у аддзелах ідэалагічнай работы, культуры і спраў моладзі гаррайвыканкамаў.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%