Пра развіццё раёна і не толькі

Святлана БЯЛЯК.
Старшыня Жабінкаўскага райвыканкама Дзмітрый Гарадзецкі ў межах адзінага дня інфармавання сустрэўся з працоўным калектывам КУШВП ЖКГ “Жабінкаўская ЖКГ”.
Спачатку, па традыцыі, кіраўнік раёна расказаў пра самыя важныя вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Жабінкаўшчыны.
– Наш рэгіён развіваецца дастаткова стабільна, – пачаў сваё выступленне Дзмітрый Мікалаевіч. – У раёне пражывае 24375 чалавек, з іх у горадзе – 13300. У эканоміцы раёна занята 9936 чалавек. Пры гэтым назіраецца тэндэнцыя да скарачэння ўзроўню беспрацоўя. На сённяшні дзень толькі 50 чалавек стаяць на ўліку як беспрацоўныя. Пры гэтым цэнтр занятасці прапануе ажно 266 вакансій. З іх самыя запатрабаваныя – будаўнічыя спецыяльнасці. Увогуле, за 10 месяцаў змаглі працаўладкавацца 272 чалавекі.
Гаварыў Дзмітрый Мікалаевіч і пра заробкі жабінкаўцаў. Так, з пачатку года сярэдняя зарплата ў раёне склала 685 рублёў (па гэтым паказчыку Жабінкаўшчына зай-
мае другое месца ў вобласці). У кастрычніку яна вырасла да 734 рублёў.
Няблага, на думку вы-ступоўцы, працуе вытворчасць і сельская гаспадарка. Напрыклад, наш рэгіён адпраўляе на перапрацоўку да 70 % малака гатункам “экстра”, што на 15 % болей, чым за адпаведны перыяд мінулага года. Таксама, калі летась былі чатыры стратныя прадпрыемствы, то сёлета не палепшылася фінансавая сітуацыя толькі ў адным – рыбгасе “Сакалоўскі Гусак”.
Закрануў Дзмітрый Мікалаевіч у сваім выступленні і тэму будаўніцтва. Сёлета было ўведзена ў эксплуатацыю 13,5 тысячы метраў жылля. А здадзены 40-кватэрны дом у мікрараёне бальніцы прызнаны пераможцам па энергаэфектыўнасці. Станоўчая сітуацыя складваецца і з індывідуальным уводам жылля. Прыемная навіна для гараджан: ЖКГ выйграла гранд на 2 мільёны долараў на будаўніцтва ачышчальных збудаванняў. Гэта ўнікальны для горада і вобласці праект.
Жабінкаўшчына будуецца і рэканструюецца. Сярод такіх аб’ектаў завод па выпуску прэміксаў, рамонт і ўцяпленне дахаў і сцен ФАУ «СК “Ба-дзёрасць”» і рэканструкцыя пуцеправода праз чыгуначнае палатно.
Дарэчы, Дзмітрый Міка-лаевіч паабяцаў, што мост адчыніцца ўжо 15 снежня. Таксама запланавана будаўніцтва кацельнай на фрэзерным торфе ў мікрараёне цукровага завода.
Затым старшыня райвыканкама засяродзіў увагу на дзейнасці жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Гэта тэма актуальная заўсёды, бо фактычна ўсе жыхары горада і раёна карыстаюцца паслугамі ЖКГ. Найбольш пытанняў, як правіла, узнікае з высокім коштам паслуг, якасцю пітной вады, добраўпарадкаваннем тэрыторый, абыходжаннем з цвёрдымі бытавымі адходамі, капрамонтам жыллёвага фонду і інш.
У другой частцы сустрэчы Дзмітрый Мікалаевіч быў гатовы выслухаць праблемы, што хвалююць камунальнікаў. Прагучала толькі адно: ці запланавана будаўніцтва яшчэ аднаго дзіцячага сада ў гора-дзе. Кіраўнік раёна адзначыў:
– Усе дзеці ва ўзросце ад трох гадоў забяспечаны месцамі ў дашкольных установах. 19 хлопчыкаў і дзяўчынак, якім не знайшлося месца ў гарадскіх садах, падвозяць у вясковыя дзіцячыя сады: 14 – у Якаўчыцкі і 5 – у Сцяпанкаўскі. Пры неабходнасці можна абсталяваць дадаткова дзве паўнавартасныя групы ў аграгарадку Ленінскі. Трэба максімальна “загрузіць” тыя памяшканні, якія ўжо ёсць.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.