«Як “выглядаюць” словы – адчуваю»

 

Анатоль БЕНЗЯРУК.

Фота Крысціны СЕМЯНЮК.

Улыбайся – и будет свет,

Улыбайся – уйдут печали.

Чтобы злые вокруг молчали,

Сделай сказочным свой Рассвет.

Улыбайся… Летят года,

Иногда лишь грусти украдкой.

Тот, кто станет твоей загадкой,

Будет рядом с тобой всегда.

Валерия Денищик.

– Не кажыце “сляпая”. Лепш – “невідушчая”. Другое слова – больш нейтральнае, някрыўднае. Хоць я не бачыла вачыма ніколі, але ж як “вы­глядаюць” словы – адчуваю…

Леры Дзянішчык – чатырнаццаць. Узрост, калі міжволі пачынаеш аб­вострана адчуваць рытм не толькі вершаў, але й імклівага жыцця, якое віруе навокал. Яго, на жаль, нель­га пабачыць, аднак іншыя органы пачуццяў і падлеткавая філасофія, так бы мовіць, кампенсуюць адсутнасць зроку.

Пытанне:

– Ты пішаш вершы?

– Так, пішу. Яшчэ з маленства. Спа­чатку “кульгала” рыфма, зараз – лепш. Люблю Пушкіна. З яго ўсё і пачына­лася… Але цяпер з вершамі – крызіс. Не пішацца…

О! Колькі ўжо разоў і ад масцітых паэтаў чуў гэтае “не пішацца” і скрушнае – пра крызіс ды застой, пра згубленыя Музу ды натхненне.

Пытанне:

– А вы сапраўды пісьменнік? Знакаміты?

– Лепш сказаць: даволі вядомы. Але цяпер з табою гавару як журналіст.

Яна выказала асцярожнасць і крышку цікаўнасці:

– Журналісты часам робяць балюча. І вам даводзілася так рабіць?

– Даводзілася. Аднак у нас з табой іншы выпадак. Ты любіш марыць?

Лера кіўнула і дадала:

– Я заўсёды мару. Думаю, мне яшчэ патрэбна сфарміравацца, стаць чалавекам.

– Ці лічыш сябе паэткай?

– Паэтка – гэта надта моцна для мяне. Я проста пішу вершы.

Хоць сярод іх трапляюцца ўжо даволі сталыя, калі не сказаць “да­рослыя”:

Немного грусти на лице прочту.

Ну что вы так задумчиво

вздыхаете?

Ведь сами всё прекрасно

понимаете –

Я быту не отдам свою мечту.

Пацікавіўся, скуль дзяўчына родам, як вучыцца ёй у школе-інтэрнаце, і пачуў у адказ:

– Я нарадзілася ў Баранавічах, мама Іна Валер’еўна – повар, тата Віктар Міхайлавіч – ваенны, маю яшчэ малодшых сястру і брата – Іру і Мішу. У Жабінцы – з першага класа. За­раз – у восьмым. Вучуся ў асноўным на дзявяткі. Тут усе настаўнікі і выхавальнікі класныя! Асабліва тыя, што выкладаюць любімыя мае прадметы: матэматыку – Тамара Аляксандраўна Таўрэль, фізіку – Людміла Мікалаеўна Клімук ды мо­вы: рускую – Людміла Уладзіміраўна Кірылава, беларускую Святлана Мікалаеўна Грэтчанка і нямецкую – Аксана Мікалаеўна Уласюк.

Дарэчы, менавіта па замежнай мове Валерыя мае найбольшы по­спех на раённым узроўні – дыплом

І ступені, заваяваны летась. Акрамя таго, пад кіраўніцтвам Аксаны Ула­сюк дзейнічае тэатр “Глорыя”, у якім выступае і Лера Дзянішчык. Найчас­цей у ролях другога плана.

– А чаму ж не ў галоўных?

– Навошта мне галоўныя, калі ёсць другарадныя?! Не люблю выскокваць, – бойка пярэчыць дзяўчына. Амаль як яшчэ ў адным са сваіх вершаў:

Не хочу тонуть в фонтане

Недостойных перспектив.

Не хочу искать в стакане

Свой невзрачный детектив.

Не хочу вариться в бочке

С недоваренным котом.

Не хочу зачахнуть в точке

Под названием “Потом”.

Не хочу казаться глупой

И рыдать по пустякам.

Не хочу давать свободу

Беспокойным кулакам.

На здымку: навучэнка Жабінкаўскай школы-інтэрната Валерыя ДЗЯНІШЧЫК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Сельская праўда

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.