Аналіз аварыйнасці, які праводзяць супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі, сведчыць: менавіта з заканчэннем навучальнага года і пачаткам летніх школьных канікулаў павялічваецца небяспека дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам непаўналетніх.
На жаль, абстаноўка з дзіцячым траўматызмам на дарогах Брэстчыны па-ранейшаму застаецца складанай. З пачатку года ў вобласці адбыліся 24 ДТЗ з удзелам дзяцей, у якіх сем малых загінулі, 22 атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. У нашым раёне, на шчасце, такое здарэнне адбылося толькі аднойчы і не мела трагічнага выніку.
Каб папярэдзіць дзіцячы дарожна-транспартны траўматызм, на тэрыторыі Брэсцкай вобласці паміж 23 мая і 10 чэрвеня гэтага года праводзяцца комплексныя мерапрыемствы “Увага — дзеці!” У перыяд правядзення мерапрыемстваў аддзяленне ДАІ Жабінкаўскага РАУС рэкамендуе кіроўцам транспартных сродкаў рухацца ў светлую пару сутак з уключаным бліжнім святлом фараў.
Паважаныя бацькі! Не пакідайце непаўналетніх без увагі, пераканаўча просім — увесь час нагадвайце ім аб правілах паводзін на вуліцах і дарогах, памятайце: надыходзіць надзвычай небяспечная пара года, на якую прыпадае пік дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%
Оставить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.