Новая сістэма спросціць работу

Сістэма дынамічнага ўзважвання на аўтамабільных дарогах ўкараняецца ў Рэспубліцы Беларусь. Рэалізацыя праекта на беларускіх аўтадарогах стала магчымай дзякуючы падпісанню ў 2011 годзе інвестыцыйнага дагавора паміж Рэспублікай Беларусь і Міжнародным банкам рэканструкцыі і развіцця.
Усе функцыі па ўкараненні праекта ўскладзены на РУП «Мінскаўтадар-Цэнтр». Кансультантам стала шведская кампанія, якая працавала над канцэпцыяй і распрацоўкай конкурснай дакументацыі. У снежні 2014-га быў вызначаны падрадчык – ім стаў сумесны кансорцыум: беларуская кампанія і славацкая фірма. Арыенціровачны кошт праекта – 9,8 млн. еўра.
Зроблены наступныя работы па ўстаноўцы сістэмы дынамічнага ўзважвання:
• На ўжо існуючых варотах сістэмы збірання платы за праезд сістэмы BelToll дадаткова зманціравана спецыялізаванае абсталяванне, у тым ліку камеры відэаназірання.
• Непасрэдна ў асфальтабетоннае пакрыццё ўманціраваны лінейныя і кальцавыя датчыкі, якія вымяраюць нагрузку на восях аўтамабіля.
• Перад устаноўкай датчыкаў на ўчастках асфальтабетоннага пакрыцця праведзена іх узмацненне.
• Сістэма дынамічнага ўзважвання ўсталявана на 12 кропках (варотах) аўтадарог рэспублікі.
• Новая сістэма інтэграваная з дзеючай сістэмай па збіранні платы, устаноўленай аўстрыйскай кампаніяй. Так што ўсе да-дзеныя, што тычацца аплаты за праезд па аўтадарогах і вагагабарытнага кантролю, будуць паступаць у адзіны цэнтр.
Чакаецца, што сістэма значна спросціць працу як Транспартнай інспекцыі, так і перавозчыкам. Дзякуючы яе ўкараненню скароціцца час чакання аўтамабіляў у чэргах на стацыянарных пунктах вагагабарытнага кантролю.
Пункты дынамічнага ўзважвання размяшчаюцца недалёка ад стацыянарных пастоў. Інспектару не прыйдзецца стаяць з біноклем і спыняць усе цяжкавагавыя і (або) буйнагабарытныя транспартныя сродкі агулам. Сістэма падасць сігнал на бліжэйшыя пасты (стацыянарныя і мабільныя) аб тым, што машына ідзе з перагрузам. На маніторы ў інспектара будуць адлюстраваны фота аўтамабіля, яго тып, габарыты, нумарныя знакі ззаду і спераду. Транспартныя сродкі, якія з вялікай доляй верагоднасці перагружаныя, будуць дадаткова правераны на стацыянарным пасту.
Аляксандр САМОЙЛАЎ, спецыяліст II катэгорыі аддзела вагагабарытнага кантролю.

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*