Чым вабіць гаспадынь “Бруснічка”?

 

Каля ста “Бруснічак” “выраслі” ў Беларусі на канец лістапада. Гэта новы праект “Еўрагандлю” – сетка дыскаўнтараў, якія з кожным днём набіраюць папулярнасць. Чым вабіць гаспадынь “Бруснічка” ў Жабінцы і якія смачныя прапановы іх там чакаюць?
Вольга Гапончык з дачкой Ксеніяй:
– Гэта наш любімы магазін, мы жывём побач і наведваемся сюды кожны дзень. Купляем хлеб, малако, фрукты. Ксюша вельмі любіць “Расцішкі”. Хачу сказаць, што цэны тут вельмі нізкія, прыемныя, таму і наведвацца ў “Бруснічку” нам падабаецца.
Алена Зазанюк:
– Прыцягальныя цэны, нядрэнны асартымент, ветлівы, добразычлівы персанал, магазін блізка ад нашага дома – вось што вабіць мяне ў “Бруснічцы”. Як хатняя гаспадыня наведваюся сюды раз у два-тры дні, купляю малочныя прадукты, хлебабулачныя вырабы, цукар. Раз у месяц ажыццяўляем “глабальныя” пакупкі.
Людміла Сарока:
– Хацела б адзначыць зручнае размяшчэнне тавараў, нядрэнны іх асартымент, нізкія кошты на садавіну, гародніну, каўбасныя вырабы, алей, цукар, сокі, цукеркі дый іншыя тавары. Пастаянна купляю тут сумесь для дзіцяці – танней, чым у “Бруснічцы”, нідзе не бачыла.
Ванда Мануйловіч:
– Прыязджаем з мужам у жабінкаўскую “Бруснічку” з Чарнаўчыцаў раз на тыдзень. Чаму затаварваемся не ў Брэсце? Як ні дзіўна, да вас хутчэй дабрацца, дый чэргі заўсёды меншыя. Купляем курыныя і каўбасныя вырабы, хлеб, крупы, фрукты – карацей кажучы, усё неабходнае. Для нас, пенсіянераў, самае прыцягальнае – гэта нізкія кошты і багаты выбар тавараў.
Алена Гуц:
– Іду з працы, абавязкова заходжу ў “Бруснічку”: то малака купіць, то смятаны, то фруктаў. Мяне прывабліваюць нізкія цэны і даволі шырокі асартымент. Выбар задавальняе: што мне трэба, заўсёды знаходжу. Персанал тут ветлівы, наведвацца сюды заўжды прыемна.

 

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Сельская праўда

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.