К дню защиты детей

К дню защиты детей

1 чэрвеня — гэта не толькі першы дзень лета, а яшчэ і свята дзяцінства, напоўненае цеплынёй, любоўю і клапатлівасцю. У гэты цудоўны дзень у цэнтры ўвагі нас, дарослых, сіроты, інваліды, хлопчыкі і дзяўчынкі з няпоўных сем’яў і проста таленавітыя дзеці. Усе тыя, каму мы павінны аддаць часцінку сваёй душы і сэрца, ласку, пяшчоту, міласэрнасць, падарыць ім добры настрой.
У рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Падорым дзецям свята!” у нашым горадзе для больш чым 200 юных жабінкаўцаў прайшла канцэртна-гульнёвая праграма “Няхай дзяцінства шчаслівым будзе!”, падрыхтаваная педагогамі раённага цэнтра пазашкольнай работы. Са словамі віншаванняў да маленькіх жабінкаўцаў звярнулася загадчыца сектара аховы дзяцінства аддзела адукацыі райвыканкама Наталля Міхайлаўна Андрасюк, якая сказала: “Самы галоўны падарунак для дзяцей — гэта ўпэўненасць у тым, што заўсёды можна разлічваць на дапамогу і падтрымку неабыякавых дарослых. Пытанні мацярынства і дзяцінства заўсёды былі і застаюцца ў цэнтры ўвагі дзяржавы. Мамы і таты, настаўнікі і выхавальнікі, прыёмныя бацькі ці апекуны пастаянна клапоцяцца пра тое, каб дзяцінства ў нашай краіне не было азмрочана непрыемнасцямі, каб толькі ўсмешкі ўпрыгожвалі юныя тварыкі, каб радасць і шчасце былі спадарожнікамі ў жыцці нашай дзетвары”.
А потым у госці да хлопчыкаў і дзяўчынак зазірнулі Бабуля Ёжка і Пэпі Доўгаяпанчоха. Вясёлыя крычалкі, гульні, конкурсы, танцы, якія прапаноўвалі казачныя героі, былі настолькі масавымі, здавалася, што ўсе дзеці і дарослыя сталі ўдзельнікамі свята. Упрыгожылі відовішча і выхаванцы вакальнага гуртка пры РЦПР, якім кіруе Вікторыя Міцковіч. Песенкі пра сонца, дзяцінства, чараўнікоў падпявалі ўсе.
А для нас, дарослых, найвышэйшай удзячнасцю былі звонкі смех і шчырыя ўсмешкі малых. На заканчэнне ўсім юным жабінкаўцам вершаванае пажаданне:
Да вас я звяртаюся, любыя дзеці!
Шчаслівымі будзьце ўсе вы на свеце!
Дык будзьце ж вы, любыя, сонцам сагрэты,
Матулінай ласкай, турботай прыгрэты.
Не ведалі каб вы вайны, ліхалецця,
Дык будзьце шчаслівымі, любыя дзеці.

А.ФІЛІПОВІЧ, культарганізатар РЦПР.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top