Паважаныя работнікі і ветэраны
ААТ “Жабінкаўскі камбікормавы завод”!

Прыміце шчырыя віншаванні з 60-гадовым юбілеем.
Жабінкаўскі камбікормавы завод уносіць значны ўклад у развіццё эканомікі раёна.
За сваю 60-гадовую гісторыю прадпрыемства прайшло нялёгкі шлях. Працавітасць і прафесіяналізм некалькіх пакаленняў завадчан, іх самааддача, імкненне ісці ў нагу з часам дазволілі ператварыць вытворчасць мясцовага маштабу ў буйное сучаснае прадпрыемства.
Сёння ААТ “Жабінкаўскі камбікормавы завод” – магутны вытворчы комплекс поўнага тэхналагічнага цыкла, ад нарыхтоўкі збожжавых і алейных культур да выпуску камбікармоў для сельгасвытворчасці. Завод вырабляе камбікармы для ўсіх відаў сельскагаспадарчых і хатніх жывёл, а таксама птушак і рыб.
Пастаяннае пашырэнне асартыменту прадукцыі і пошук новых напрамкаў дзейнасці дазваляюць прадпрыемству адпавядаць запытам сучасных спажыўцоў і на працягу доўгіх гадоў заставацца надзейным дзелавым партнёрам.
Пра дасягнутыя значныя вынікі ў галіне якасці прадукцыі і значэнне прадпрыемства для аграрнай галіны не толькі рэгіёна, але і краіны сведчаць шматлікія высокія ўзнагароды ў розных рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах.
Жадаем, каб далейшыя прафесійныя пошукі, максімальнае развіццё ўласнага патэнцыялу, адданасць справе і настойлівасць дапамагалі эфектыўна вырашаць складаныя задачы і з упэўненасцю глядзець у паспяховае развіццё прадпрыемства ў будучыні.
Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*