Им не хватает семейного тепла…

Им не хватает семейного тепла…

Ім не хапае сямейнага цяпла…
Як прыемна прыйсці дамоў пасля школы, падрыхтаваць урокі і вечарам за кубачкам чаю абмеркаваць падзеі дня з мамуляй, татам і сястрычкай! Добра ў сям’і, дзе цябе паважаюць як асобу, любяць і цэняць, радуюцца за кожны поспех і падтрымаюць, калі цяжка — гэта так здорава!
Аднак, на жаль, у нашым раёне ёсць нямала дзетак, якім не хапае бацькоўскіх пяшчоты і цяпла. Гэтыя хлопчыкі і дзяўчынкі трапляюць у сацыяльны прытулак, што ў пасёлку Ленінскі, пакуль бацькі прыводзяць свае думкі і жытло “ў парадак”.
Мы, 13 сяброў маладзёжнага братэрства імя Кірылы Тураўскага, разам з айцом Сергіем пабывалі ў гэтым прытулку.
Нас сустрэлі звычайныя на першы позірк дзеці — гарэзлівыя, усмешлівыя, крыху шумныя, цікаўныя. Аднак, у іх вачах, як мне падалося, былі нейкія сум і няўпэўненасць. Яны жывуць тут вялікай, дружнай сям’ёй, дзе ёсць утульныя ложкі, цікавыя цацкі, чыстая вопратка і смачная ежа, аднак не хапае аднаго — любові мамы і таты…
Мы з радасцю гулялі з малечай у гульні, расказвалі ім вершы, спявалі.
Час, адведзены на сустрэчу, хутка праляцеў. Пакідалі прытулак з надзеяй і верай, што кожны з яго жыльцоў, нарэшце, вернецца дадому.
Г.МЯСНІКОВА, сябра гуртка “Юны журналіст”.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top