Районный координационный совет по борьбе с преступностью и коррупцией

Районный координационный совет по борьбе с преступностью и коррупцией

Відэаназіранні ды іншыя захады — дзеля грамадскай бяспекі

Распрацоўка сістэмы грамадскай бяспекі і дадатковых захадаў для яе ўмацавання, супрацьдзеянне экстрэмізму і тэрарызму — такія пытанні абмяркоўвала ў маі раённая каардынацыйная нарада барацьбы са злачыннасцю і карупцыяй. Асноваю для гаворкі стаў даклад начальніка аддзела ўнутраных спраў У.П.Жука. Выступілі таксама выконваючы абавязкі начальніка аддзела культуры надзвычайных сітуацый А.В.Харламенкаў, начальнік аддзела райвыканкама В.В.Чапялевіч, старшыня райспажыўтаварыства І.У.Шэйка. Абмяняліся думкамі старшыня райвыканкама М.В.Токар, начальнік аддзела ідэалагічнай работы А.А.Старыцкі, начальнік аддзялення ДАІ А.А.Мядзведзь, намеснік начальніка аддзялення Дэпартамента аховы С.А.Ханін і іншыя. Вёў пасяджэнне і падсумаваў яго вынікі пракурор раёна А.Ц.Дзягель.
Які ж узровень грамадскай бяспекі ў раёне зараз і што робіцца для яе ўмацавання? Жабінкаўскім РАУС разам з дзяржаўнымі органамі праведзена выяўленне мясцінаў магчымых несанкцыянаваных мерапрыемстваў. Яны пазакрываныя. Вядзецца комплексная работа з асобамі, якія стаяць на аператыўным і прафілактычным уліку. Ажыццяўляюцца іншыя захады дзеля грамадскай бяспекі.
Праверкі аб’ектаў камбікормавага і цукровага заводаў, дзе выкарыстоўваюцца моцнадзейныя ядавітыя рэчывы, якіх-небудзь парушэнняў не выявілі: правілы захоўвання і выкарыстання такіх рэчываў выконваюцца, ёсць схемы эвакуацыі на выпадак надзвычайных здарэнняў. Пранікнення на тэрыторыю прадпрыемстваў пабочных асобаў з мэтаю ўмяшання ў тэхналагічныя працэсы і дэстабілізацыю работы аб’ектаў не было.
Як сведчаць дадзеныя райаддзела міліцыі, у раёне няма прадпрыемстваў і ўстаноў, якія б выкарыстоўвалі ў сваёй вытворчасці зброю, боепрыпасы, выбуховыя рэчывы і прыстасаванні, не выяўлена і радыеактыўных адходаў. Не было сёлета фактаў страты зброі, боепрыпасаў, што знаходзяцца ў асабістай уласнасці грамадзян. У нашым раёне не выяўлена таксама інфармацыйная прадукцыя, накіраваная на распальванне нацыянальнай, рэлігійнай варожасці, іншага эсктрэмісцкага зместу. Аднак у аддзяленні міліцыі знаходзіцца адна справа праверкі асобаў, схільных да негатыўных дзеянняў. Былі выяўлены тыя, хто адносіць сябе да радыкальнай групоўкі неафашыстаў. З імі на пастаяннай аснове вядзецца прафілактычная работа.
У 2010 годзе жыхарка в.Сцяпанкі перадала заведама хлуслівае паведамленне пра тое, што замініраваны будынак філіяла “Белінвестбанка”. Жабінкаўскім райаддзелам унутраных спраў была ўзбуджана крымінальная справа, і “тэлефоннай тэрарыстцы” прызначана пакаранне абмежаваннем волі на два гады.
Сёлета выявіліся два факты незаконнага захоўвання боепрыпасаў і адзін факт захоўвання выбуховага рэчыва. Паводле першых двух узбуджаны крымінальныя справы. Як засведчылі аператыўна-пошукавыя мерапрыемствы, аматары небяспечных рэчаў да экстрэмісцкай дзейнасці схільныя не былі, тым не менш яны асуджаны пастановай раённага суда.
З пачатку гэтага года ў раёне прайшло пяць культурна-масавых мерапрыемстваў, на кожным з якіх была забяспечана належная ахова грамадскага парадку. Разам з тым удзельнікі нарады палічылі за неабходнае прыняць дадатковыя захады для ўмацавання грамадскай бяспекі і супрацьдзеяння экстрэмізму. Згодна з іхнім рашэннем, павінны быць устаноўлены відэаназіранні ў гарадскім Доме культуры, на чыгуначнай станцыі, вакзале і прылеглых тэрыторях, на іншых аб’ектах з масавым знаходжаннем людзей.
Нарада паставіла канкрэтныя задачы ў імя бяспекі і спакою насельніцтва, умацавання законнасці і правапарадку ў раёне перад раённым выканаўчым камітэтам, яго аддзелам унутраных спраў, райаддзелам надзвычайных сітуацый, Жабінкаўскай ЖКГ, аддзяленнем Дэпартамента аховы, райспажыўтаварыствам, ААТ “Жабінкаўскі цукровы завод”, перад раённаю пракуратураю.

А.СІДАРУК, намеснік пракурора Жабінкаўскага раёна.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top