Новая дзіцячая пляцоўка, што нядаўна з’явілася ў мікрараёне цукровага завода, стала ўлюбленым месцам гульні і адпачынку малечы. Коўзанкі, “амазонкі”, гушкалкі, арэлі, рукаходы, “павуцінкі”, поласы перашкод вабяць вока сваімі яркімі колерамі. Тут заўсёды шматлюдна, нягледзячы на халоднае асенняе надвор’е. І пакуль хлопчыкі і дзяўчынкі весела бавяць час на пляцоўцы, іх бацькі, бабулі і дзядулі маюць магчымасць адпачыць на зручных лавачках і па-добраму пазайздросціць малечы, бо ў дзяцінстве дарослых проста не было такіх яркіх, вясёлых і цікавых гульнёвых комплексаў.
Фота Святланы БЯЛЯК.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%