У Беларусі праходзіць рэспубліканскі конкурс фатаграфіі сярод работнікаў падраздзяленняў МНС і членаў іх сем’яў “Выратавальнікі і дзеці”.
Журы ацэньвае работы і вызначае тройку лепшых у дзвюх узроставых групах: фота з дзецьмі да трох гадоў; ад чатырох да шасці гадоў. Аўтары лепшых здымкаў атрымаюць граматы і каштоўныя падарункі.
У Брэсцкай вобласці ў намінацыі “Фота з дзецьмі да трох гадоў” першымі сталі адразу тры работы Сяргея Гатоўчыца. Другое месца – у трохгадовага жабінкаўца Рамана Усцьянчыка. Аўтар здымка “Бяспечная гульня” – мама хлопчыка Ганна Усцьянчык, спецыяліст групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Жабінкаўскага РАНС.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%