Дар’я НІКАНЧУК. Фота аўтара.
У рамках акцыі “Карысныя канікулы!” на Жабінкаўшчыне прайшоў шэраг мерапрыемстваў, у якіх асаблівая ўвага надавалася падлеткам, што знаходзяцца на ўліку ў інспекцыі па справах непаўнагадовых і ў сацыяльна небяспечным становішчы. Так, на базе трэцяй гарадской школы адбыўся сяброўскі матч па міні-футболе паміж камандай юнакоў, з якімі праводзіцца прафілактычная работа, і прадстаўнікамі БРСМ. Удзельнікамі мерапрыемства таксама сталі супрацоўнікі Жабінкаўскага РАУС участковы інспектар ІСН Аляксандра Сівухіна і старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ Раман Крупко, першы сакратар РК ГА “БРСМ” Марыя Сянішына і метадыст раённага вучэбна-метадычнага кабінета Таццяна Закірава. Судзіў матч настаўнік фізічнай культуры і здароўя СШ №3 Сяргей Карпук. Хлопчыкі з карысцю для здароўя правялі час, зарадзіліся бадзёрасцю і добрым настроем. У няпростай барацьбе перамагла каманда моладзевага аб’яднання. Удзельнікі спаборніцтва атрымалі граматы і сувеніры (на здымку).
У перыяд акцыі “цяжкія” непаўнагадовыя таксама былі запрошаны на дзелавую гульню “Падлетак і закон”, якая праходзіла ў Якаўчыцкай сярэдняй школе. Акрамя таго, яны мелі магчымасць бясплатна наведаць спартыўны комплекс “Бадзёрасць”, сталі ўдзельнікамі баскетбольнага турніру ў трэцяй адзінаццацігодцы, а яшчэ наведалі Жабінкаўскі РАУС.
Канікулы сапраўды атрымаліся карыснымі і пазнавальнымі!
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%