“Выраслі” сосны ў Старым Сяле

Дар’я НІКАНЧУК. Фота аўтара.

На мінулым тыдні былую тэрыторыю свінакомплексу ў Старым Сяле ўпрыгожылі маладзенькія сосны. Акцыя па іх насаджэнні адбылася з ініцыятывы начальніка раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Сяргея Шыка. “Восенню пасадзілі сосны, а вясною плануем прывезці сюды прыгажунькі-бярозкі – усяго каля 2000 новых дрэў з’явяцца на гэтай тэрыторыі, – расказвае Сяргей Сцяпанавіч. – Неабходны для акцыі матэрыял быў падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Жабінкаўскім таварыствам паляўнічых і рыбаловаў і Пятровіцкім лясніцтвам Кобрынскага вопытнага лясгаса”.
Садзілі дрэўцы дапамаглі вучні 8-11 класаў Старасельскай школы разам з педагогамі Святланай Дарашук, Наталляй Аніскевіч, Ганнай Чайчыц. Паўдзельнічалі ў акцыі таксама актывісты РК ГА “БРСМ”, сярод якіх Яўген Васілевіч, Сяргей Андраюк, Юрый Якубук ды іншыя.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.