Удалыя вынікі акцыі

На Жабінкаўшчыне завяршылася акцыя “За бяспеку разам”. У яе рамках у пачатку лістапада была праведзена прафілактычная работа ў Ракітніцкім і Крыўлянскім сельвыканкамах. Так, супрацоўнікі Жабінкаўскага РАНС і работнікі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва наведалі адзінокіх пенсіянераў у Ракітніцы, Стрыганцы, Дзяглях, Стрыганецкіх Буснях. Спецыялісты звярнулі ўвагу на спраўнасць пячнога і газавага ацяпляльнага абсталявання, комінаў, работу аўтаматычных пажарных апавяшчальнікаў, стан электраправодкі. Прадстаўнікі МНС таксама нагадалі, як дзейнічаць пры пажары і тэлефоны экстраных службаў. Супрацоўнікі тэрытарыяльнага цэнтра прапанавалі паслугі па аказанні матэрыяльнай адраснай дапамогі на замену ці рамонт ацяпляльнага абсталявання, электраправодкі або пажарных апавяшчальнікаў.
Абследаванне жылога сектара на прадмет пажарнай бяспекі прадоўжылася ў межах акцыі ў Крыўлянскім сельвыканкаме. Асаблівую ўвагу выратавальнікі надалі шматдзетным сем’ям, адзінокім грамадзянам, інвалідам. Была праве-дзена таксама інструктыўна-растлумачальная работа з насельніцтвам пра меры пажарнай бяспекі, асноўныя прычыны пажараў і недапушчальнасць пакідання дзяцей без нагляду.
Ганна УСЦЬЯНЧЫК, спецыяліст групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Жабінкаўскага РАНС.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.