Падведзены вынікі абласных спаборніцтваў за дасягненні высокіх паказчыкаў у вырошчванні сельгаспрадукцыі. Сярод лідараў – і прадстаўнікі Жабінкаўшчыны. Так, наш раён заняў ганаровае другое месца (пасля Пружанскага) за дасягненне высокіх паказчыкаў у вытворчасці цукровых буракоў у 2017 годзе.
А вось сярод сельгаспрадпрыемстваў лідарамі ў вырошчванні салодкіх каранёў у вобласці сталі ААТ “Вазнясенскі” і “Рагазнянскі” – першае і трэцяе месца адпаведна.
Сталі вядомы таксама лепшыя корманарыхтоўшчыкі Брэстчыны. У спісе пераможцаў – руплівец з ААТ “Хмелева” Дзмітрый Ляшко. На кормаўборачным камбайне “Ягуар-850” ён нарыхтаваў сёлета 48357 тон травяных кармоў, што дазволіла Дзмітрыю Фёдаравічу заняць ганаровае другое месца ў вобласці. Сярод вадзіцеляў, што адвозілі зялёную масу ад корманарыхтоўчых камбайнаў, трэцяе месца на абласным узроўні заняў Аляксандр Сідараў з ААТ “Арэпічы”.
Віншуем пераможцаў!
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%