Курыш – рызыкуеш захварэць

Па дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) штогод ад тытуню памірае амаль 6 мільёнаў чалавек, у ліку якіх яго спажыўцы, а таксама больш за 600 тысяч людзей, якія не кураць, а падвяргаюцца ўздзеянню другаснага тытунёвага дыму. Ён запаўняе рэстараны, офісы ці іншыя зачыненыя памяшканні, дзе людзі паляць. У тытунёвым дыме прысутнічае больш за 4 тысячы хімічных рэчываў, з якіх па меншай меры 250 вядомыя як шкодныя, а больш за 50 – як канцэрагены. Бяспечнага ўзроўню ўздзеяння другаснага тытунёвага дыму не існуе.
Сярод хвароб, звязаных з тытунекурэннем, пераважаюць злаякасныя новаўтварэнні. Экспертамі СААЗ падлічана: у развітых краінах прыкладна 30 % усіх пухлін чалавека і смерцяў ад раку звязана з курэннем. Такая ж статыстыка назіраецца і ў нашай краіне.
Вучонымі даказана, што: 1) тыя, хто паліць, хварэюць на рак лёгкіх значна часцей, чым тыя, хто не маюць такой шкоднай звычкі; 2) частата ўзнікнення раку лёгкага ў тых, хто паліць, знаходзіцца ў прамой узаемасувязі са ступенню курэння, г. зн. больш злосныя курцы хварэюць часцей, чым тыя, хто мала паліць; 3) курэнне тытуню аказвае ў першую чаргу мясцовае ўздзеянне на слізістую абалонку дыхальных шляхоў, галоўным чынам, праз уздзеянне на яе тытунёвага дзёгцю, канцэрагеннасць якога даказана; 4) курэнне аказвае агульнае ўздзеянне на арганізм, паніжае яго супраціўляльнасць і спрыяе развіццю ракавага захворвання наогул.
Сярод захварэлых на рак лёгкага тыя, хто паліць, складаюць больш за 90 %, а сярод астатніх 10 % большасць з’яўляліся пасіўнымі курцамі. Разам з тым надзвычай важным уяўляецца той факт, што адмова ад курэння змяншае рызыку захворвання на рак лёгкіх.
З павелічэннем колькасці выкураных у дзень цыгарэт і працягласці курэння, а таксама ў тых, хто пачаў паліць у маладым узросце, значна ўзрастае рызыка развіцця раку мачавога пузыра, прастаты, нырак.
Таксама даказаны небяспечныя наступствы ўплыву курэння ў развіцці дыябету, атэрасклерозу, бясплоддзя ў жанчын, імпатэнцыі ў мужчын, аўтаімунных захворванняў.
Ужыванне тытуню – адзін з рэгулюемых фактараў рызыкі для здароўя чалавека. Агульнапрызнана, што выкараненне курэння – адна з эфектыўных мер аздараўлення насельніцтва.
Ірына АСТРОЎСКАЯ, урач-валеолаг Жабінкаўскай ЦРБ.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.