З ініцыятывы работнікаў гарадскога Дома культуры – мастацкага кіраўніка Алесі Жукавай і загадчыка дзіцячага сектара Яны Макасюк – 2 лістапада ў танцавальнай зале ГДК прайшла прафілактычная гутарка “Смяротны кайф”. На яе былі запрошаны наведвальнікі школьнага лагера трэцяй гарадской адзінаццацігодкі і ўдзельнікі тэатральнай студыі “Экспромт” ГДК.
У гутарцы прыняў удзел оперупаўнаважаны групы па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі, лейтэнант міліцыі Аляксандр Хівук. Мерапрыемства ладзілася ў межах раённай прафілактычнай акцыі “Карысныя канікулы!”.
Аляксандр Анатольевіч пачаў размову з таго, што такое наркаманія, якія віды наркотыкаў існуюць і як распазнаць, калі чалавек знаходзіцца пад наркатычным уздзеяннем. Гаварыў госць і пра наступствы ўжывання наркатычных сродкаў, і пра тое, што з гэтай хваробай патрэбна змагацца сумесна.
Школьнікі былі актыўнымі падчас гутаркі і задавалі пытанні. Большасць з іх тычыліся адказнасці непаўнагадовых у выпадках здзяйснення імі правапарушэнняў.
Алеся ДАБРАВЕСТ.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%