5000 кілаграмаў малака ад каровы – задача, якая стаіць перад жывёлаводамі рэспублікі. Цяпер, калі падведзены вынікі работы народнай гаспадаркі за 9 месяцаў, вядомы раёны-лідары малочнай галіны і тыя, каму над гэтай задачай яшчэ прыйдзецца папрацаваць.
Наперадзе Нясвіжскі раён з надоем ад каровы ў 5845 кілаграмаў (+178 кг у параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года). Тройку перадавікоў “замыкаюць” Гродзенскі і Дзяржынскі раёны. Увогуле, планку ў 5000 “узялі” 7 раёнаў рэспублікі, у тым ліку і Жабінкаўскі. Пры гэтым нашы жывёлаводы забяспечылі самую салідную – у 540 кілаграмаў – прыбаўку малака. Цяпер важна ўтрымаць гэты паказчык.
Да сярэднерэспубліканскага надою – 3811 кілаграмаў – не дацягнулі 69 раёнаў. Ушацкі з паказчыкам у 1999 кілаграмаў малака ад каровы “падпірае” рэспубліканскую зводку, ды яшчэ з мінусам 385 кілаграмаў.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%