Калі ў доме небяспечна

Сям’я – адна з самых вялікіх каштоўнасцяў, створаных чалавецтвам за ўсю гісторыю яго існавання, але не ва ўсіх атрымліваецца яе захаваць. На жаль, актуальнай застаецца праблема дамашняга насілля, у тым ліку ў Жабінкаўскім раёне. Сёлета 20 грамадзян былі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за здзяйсненне правапарушэнняў у сферы сямейна-бытавых адносін. На прафілактычным уліку сёння стаяць дзевяць асоб. За бягучы год было вынесена восем ахоўных прадпісанняў.
Як паказвае практыка, неўзабаве пасля сваркі з прычыненнем лёгкіх цялесных пашкоджанняў, болю, фізічных ці псіхічных пакут, пацярпелы хутка даруе свайму крыўдзіцелю. Аднак звычайна такое прымірэнне не бывае доўгім.
Калі вы адчулі пагрозу ў час сямейнага канфлікту, паспрабуйце прыцягнуць увагу іншых людзей, паклікаць на дапамогу. Дамоўцеся з астатнімі членамі сям’і пра ўмоўныя знакі, каб у выпадку небяспекі родныя маглі выклікаць міліцыю ці адправіць sms-паведамленне знаёмым або сябрам. Пры магчымасці перайдзіце ў памяшканне, з якога лёгка можна дабрацца да выхаду.
За парушэнні, якія здзяйсняюцца ў бытавой сферы, заканадаўствам прадугледжана адказнасць. Калі вы сталі ахвярай ці сведкам насілля ў сям’і, не чакайце трагедыі і адразу звярніцеся па дапамогу! Тэлефон экстранага выкліку міліцыі – 102. Тэлефон гарачай лініі для пацярпелых ад дамашняга насілля – 8-601-100-8-801 (Ананімна. Што-дзень з 8.00 да 20.00. Тэлефанаваць трэба са стацыянарнага тэлефона).
Андрэй ЛАГОТА, начальнік Жабінкаўскага РАУС.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Сельская праўда

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.