Беларусь для турыстаў

З 8 чэрвеня бягучага года праходзіць пятнаццаты Рэспубліканскі турысцкі конкурс “Спазнай Беларусь”. Яго арганізатарамі выступілі Міністэрства спорту і турызму сумесна з Нацыянальным агенцтвам па турызме.
Падаць заяўку на конкурс можна да 30 лістапада. Пераможцы будуць вызначацца ў намінацыях “Я спазнаю Беларусь”, “Экскурсавод года”, “Тураператар года”, “Сродак размяшчэння года”, “Праект года”, “Музеі і этнаграфічныя комплексы”, “Фатаграфія года”. Таксама сёлета заснаваны дзве спецыяльныя ўзнагароды: “Транспартная кампанія года” і “Персона года”.
Асноўная мэта конкурсу – стварэнне іміджу Беларусі як спрыяльнай для турызму краіны, а таксама заахвочванне дасягненняў турыстычнай індустрыі.
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца на сайце www.belarustourism.by.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.