Юбілей Кастрычніцкай рэвалюцыі

Крысціна СЕМЯНЮК.
Фота аўтара.
На прывакзальнай плошчы каля помніка Уладзіміру Леніну сабраліся прадстаўнікі працоўных калектываў, арганізацый Жабінкаўшчыны, грамадскіх аб’яднанняў, органаў улады і гараджане, каб адзначыць гістарычную падзею, што адбылася 100 гадоў таму, – Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі.
Да прысутных звярнуўся кіраўнік раённай арганізацыі Камуністычнай партыі Беларусі Анатоль Старыцкі: “Дазвольце вас павіншаваць са значнай падзеяй. У гэты памятны гістарычны дзень адзначаецца 100-годдзе з дня Кастрычніцкай рэвалюцыі. Трэба з павагай аднесціся да падзеі, якая аказала ўплыў на развіццё нашай краіны. Да гэтай даты можна ставіцца па-рознаму, аднак Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі адзначаецца не толькі ў Беларусі, але і ў іншых краінах свету. Так, адбыўся ўрачысты сход у Мінску, аналагічнае мерапрыемства прайшло ў Брэсце, дэлегацыя нашай рэспублікі едзе ў Маскву. Па тэлебачанні пакажуць гістарычныя, дакументальныя і мастацкія фільмы”.
Мерапрыемства завяршылася ўрачыстым ускладаннем вянкоў да помніка Уладзіміру Леніну.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.