Што нямы расказаў?
(яўрэйскія прымаўкі)
Спрадвеку жыў на Беларусі яўрэйскі народ, што стварыў надзвычай багаты і разнастайны фальклор. Некалі, пакуль вайна не прыйшла, і ў Жабінцы было шмат яўрэяў. 75 гадоў таму местачкоўцаў амаль цалкам знішчылі, ды мудрыя выслоўі, на якія яны былі багатыя, дасюль жывыя.
З грашыма не так добра, як без іх дрэнна.
Адам – першы шчасліўчык, бо не меў цешчы.
Калі праблему можна вырашыць грашыма – гэта не праблема. Гэта расходы.
Бог даў чалавеку два вухі і адзін рот, каб той больш слухаў, чым гаварыў.
Хай ўберажэ цябе Божа ад дуркаватых жанок, ад добрых ратуйся сам!
Увайшло віно – выйшла тайна.
Бог не можа быць паўсюль адначасова – пагэтаму ён стварыў маму.
Не будзь салодкім – інакш цябе з’ядуць, не будзь горкім – інакш цябе выплюнуць.
Бойся казла спераду, каня – ззаду, а дурня – з усіх бакоў.
Госць і рыба праз тры дні пачынаюць смярдзець.
Веды шмат месца не займаюць.
Лепш яўрэй без барады, чым барада без яўрэя.
Чалавек павінен жыць хаця б дзеля цікавасці.
Глухі чуў, як нямы расказваў, што сляпы бачыў, як храмы бег шпарка-шпарка.
Бог бароніць бедакоў перш-наперш ад дарагіх грахоў.
Прымаўкі сабраў Анатоль РОСТАЎ.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%