Гульня мае працяг

На электронны адрас рэдакцыі амаль адначасова прыйшлі два каментарыі, прысвечаныя артыкулу, у якім распавядалася пра выступленне жабінкаўскай каманды “Аптымісты” на гульні “Што? Дзе? Калі?”, што ладзілася 20 верасня ў Кобрынскім Палацы культуры.
– Вельмі цудоўна, але у мяне пытанне да аўтара артыкула: а ці можа карэспандэнт мець маральнае права даваць ацэнку падзеям, якія ён асвятляе? Наколькі я ведаю, нават каментатарам забаронена ў прамым эфіры перажываць за сваіх удзельнікаў (горад, краіну і г.д.). Калі я не правы, то прабачце, калі ласка. Але я заўсёды лічыў, што так не павінна быць. Можна напісаць тое ж самае, як асвятленне падзеі, без каментарыяў. І нават калі ўсё дрэнна, то гэта будзе выглядаць зусім па-іншаму.))))) Васіль.
– Дзякую за станоўчую ацэнку маёй працы. Наконт вашых сумненняў, ці мае карэспандэнт “маральнае права даваць ацэнку падзеям, якія ён асвятляе”, скажу так: не толькі мае, але і абавязаны, калі ён лічыць сябе сапраўдным журналістам. Будучы на вастрыі падзеі, ён павінен усебакова яе паказаць (што і зроблена ў артыкуле, дзе дадзена не толькі “лыжка дзёгцю”, але й “бочка мёду”). Зусім не важна, якога кшталту падзея (тэракт, жніво альбо гульня). Магу Вас засмуціць, але “прамых эфіраў” на тэлебачанні практычна не засталося, за выключэннем розных латарэй і спартыўных гульняў (нават расійскае “Што? Дзе? Калі?” мы глядзім у запісе). Канечне, можна напісаць пра падзею па-рознаму. Аднак з каментарыямі (гэта называецца на нашым прафесійным слэнгу – “аўтарскае бачанне”) любая інфармацыя перастае быць сухой канстатацыяй і “чапляе” чытача (зноў слэнг журналістаў), выклікае роздум і жаданне ім падзяліцца, усталёўваючы “зваротную сувязь” (яшчэ адзін наш тэрмін). Гэта вы цалкам прадэманстравалі, калі вырашылі даслаць свой каментар на заметку. Ніхто каментатарам у прамым эфіры не забараняў “перажываць за сваіх удзельнікаў”. Каб у гэтым упэўніцца, дастаткова ўключыць любы футбольны ці хакейны матч з удзелам беларускіх каманд. Яшчэ як эмацыянальна, бывае, перажывае каментатар (ён жа тэлежурналіст), калі гульцы ягонай краіны забіваюць (або прапускаюць) гол, як абураецца, калі супраць “нашых” прыменены недазволены прыём! Адное, што не крычыць, як у старыя добрыя часы: “Суддзю на мыла!!!” І я ў сваім артыкуле такое не крычаў, а, наадварот, пахваліў арганізатара за тое, што “распаліў” вогнішча інтэлектуальнай гульні ў Кобрыне. Але ж не абышлося ў гэтай канкрэтнай гульні і без хібаў, на якія і было ўказана.

Я – участник этого турнира. Наша команда ответила на 10 вопросов из 21-го и заняла 1 место. Вопросы действительно непростые для нас. Но ведь мы и не суперэлита игры. После собрались, проанализировали свои недостатки, где мы не додумали, и готовимся к следующей игре. А автору я б посоветовал: можешь сделать лучше – сделай. Мы с удовольствием приедем в Жабинку на турнир. Команде “Оптимисты” привет от “Стариков-разбойников”. Виктор Бордюг.
– Паважаны спадар Віктар! 2 кастрычніка Вы змясцілі свой водгук на артыкул “Аптымістычная гульня “Аптымістаў”, альбо Ці загарыцца і ў Жабінцы інтэлектуальны рух?”, змешчаны ў адным з вераснёўскіх нумароў “СП”. Дзякую за станоўчы каментарый і выказаныя ў ім прапановы. Цалкам згодны, што ваша каманда не адносіцца да “суперэліты гульні”. Тым больш актуальнымі гучаць словы з майго артыкула ў дачыненні да арганізатараў: “Адчувалася, што з заданнямі арганізатары яўна перамудрылі, бо не адаптавалі іх да “залатога” ўзросту ўдзельнікаў”. Нават у “вялікай” гульні “Што? Дзе? Калі?” у выпадках, як гульцы былі не з элітарнага клуба (каманды артыстаў, тэлевядучых, МЗС і г. д.) пытанні падбіраюцца значна прасцейшыя, чым для прафесіяналаў. У дадзеным выпадку гэта не было зроблена, як вынік – каманда пераможцаў не змагла ўзяць нават палову пытанняў! У любым выпадку прыміце мае шчырыя віншаванні з 1-м месцам у гэтым вельмі няпростым спаборніцтве. Прыемна, што вы захавалі аптымізм і рыхтуецеся да наступнай гульні. А жабінкаўскім “Аптымістам” вашае прывітанне перададзім абавязкова, і, калі яны будуць згодныя на матч-рэванш, сустрэча ў Жабінцы адбудзецца.
Анатоль БЕНЗЯРУК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Сельская праўда

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.