Закінутыя дамы – не дзіцячая пляцоўка!

Закінутыя збудаванні – рэальная пагроза для жыцця людзей. Малыя часта нават і не здагадваюцца, што ў закінутых паўразбураных дамах, дзе так цікава гуляць у схованкі з сябрамі, можа хавацца небяспека.
Так, 1 лістапада бягучага года ў Магілёве ў закінутым аднапавярховым блочна-цагляным доме абвалілася жалезабетонная пліта перакрыцця на двух дзяцей. 10-гадовы хлопчык загінуў на месцы, другі, на год старэйшы, зараз у бальніцы ў цяжкім стане. У гэты ж дзень трапіў на бальнічны ложак непрацуючы грамадзянін Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці, які самавольна разбіраў закінуты будынак кормацэха свінафермы. На яго, як і на хлапчукоў, абвалілася пліта перакрыцця.
Паважаныя жыхары! Звяртайце ўвагу, дзе гуляюць вашы дзеці. Не дазваляйце ім бавіцца ў закінутых пабудовах, на тэрыторыі будоўляў, у кар’ерах, побач з чыгуначнымі і аўтамабільнымі дарогамі. Памятайце: самастойная разборка старых цагляных пабудоў і збудаванняў можа скончыцца трагедыяй. Калі вам вядома аб пабудовах, што ўяўляюць пагрозу для здароўя і жыцця людзей, паведамляйце ў Жабінкаўскі райаддзел па надзвычайных сітуацыях ці па тэлефоне 112.
Ганна УСЦЬЯНЧЫК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.