Са сталіцы – з узнагародай!

Настаўніца гісторыі і грамадазнаўства гарадскога ліцэя Эліна Уладзіміраўна Чарнецкая і яе калега настаўніца геаграфіі Эла Міхайлаўна Прэдка прынялі ўдзел у міжнародным фестывалі прафесійнага майстэрства педагогаў “Познание в сотворчестве”, што адбыўся ў сталіцы нашай краіны. Эліна Уладзіміраўна выступала на ім як канкурсант, Эла Міхайлаўна – як удзельнік.
Больш за сто педагогаў з розных куточкаў Беларусі на працягу трох дзён абменьваліся вопытам, дзяліліся напрацоўкамі, у межах фестывалю наведалі Мінскі абласны ліцэй.
Эліна Уладзіміраўна прапанавала на суд журы ўсе свае краязнаўчыя праекты, апошні з якіх (дарэчы, дзеючы на сённяшні дзень) – “Юныя сведкі вайны: гісторыя ад першай асобы”. Праектамі жабінкаўскага педагога зацікавіліся калегі з іншых абласцей рэспублікі.
Журы годна ацаніла і стэндавы даклад Эліны Чарнецкай “Актывізацыя творчых здольнасцяў навучэнцаў праз выкарыстанне метаду праектаў на аснове краязнаўчага матэрыялу”. Па выніках фестывалю Эліна Уладзіміраўна ўзнагароджана Пахвальным лістом.
Наталля ВАЛОШКА.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Сельская праўда

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.