У студыі развіцця “Час перамен” у цукразаводскім клубе сцвярджаюць: “Так!” Таленавітыя настаўнікі выкарыстоўваюць эфектыўныя прыёмы правапаўшарнага малявання, якімі карыстаюцца прафесійныя мастакі.
Пры гэтым вам зусім не абавязкова быць прафесіяналам. У студыі маляванне адбываецца не ў класічным варыянце, характэрным для мастацкіх школ. Правіла залатога сячэння, святло і цені, перспектыва – усё гэта лагічнае вучэнне левага паўшар’я. А тут, у студыі, яны не патрэбны. Неабходна даверыцца інтуіцыі і рукам, якія самі ўсё зробяць.
Падчас заняткаў гучыць прыемная музыка, што падключае і слых да творчага працэсу. Галоўнае, не думаць, пад якім вуглом павінен быць цень ад вазы, а адчуваць прадмет, колеры, фарбы.
…Спачатку белай гуашшу замалёўваецца аркуш паперы. Потым “палатно” пакрываецца рознымі колерамі і танамі, якія ажыўляюць карціну. Затым услед за настаўнікам юныя (і дарослыя!) мастакі малююць дрэвы з лістотай, сілуэты дамоў, месяц і г. д. І ў кожнага атрымліваецца свой унікальны твор!
Цікава, што пры гэтай методыцы можна пачынаць тварыць з любога месца, маляваць дагары нагамі, капіраваць перавернутыя контурныя малюнкі, маляваць пальцамі.
Дзеці ў захапленні ад заняткаў. Гэты спосаб творчасці дапамагае развіць патэнцыял дзіцяці і дарослага, ён падыходзіць для жадаючых любога ўзросту і прафесіі. Падчас заняткаў удзельнікі становяцца больш спакойнымі, атрымліваюць псіхалагічную разрадку.
Паспрабуйце і вы “раз-будзіць” у сабе таленавітага мастака!
Іна МАРТЫНЮК, педагог-псіхолаг.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%