Адбыўся пяты абласны фестываль-злёт маладых сем’яў Брэстчыны пад назваю “Вера, надзея, любоў”. Арганізатарамі яго выступілі аддзел па справах моладзі аблвыканкама і РК ГА “БРСМ”.
Жабінкаўшчыну на конкурсе прадстаўляла сям’я Лугаўскіх, якая ў выніку заняла другое месца. Злёт праводзіўся ў маляўнічым месцы — аздараўляльна-турыстычным комплеске “Белае возера”. Канкурсанты ўдзельнічалі ў выставах сямейнай творчасці, дзіцячых малюнкаў, у складанні вершаваных радкоў. Аб ваеннай славе сем’і расказвалі ў “Дэмбельскім альбоме”, на хуткасць збіралі патрыятычныя пазлы і змагаліся за “Спартыўную вяршыню”. Напрыканцы фестывалю на возера былі спушчаны папяровыя караблікі, якія ўвасаблялі імкненне ўдзельнікаў вярнуцца сюды і ў наступным годзе. Сем’і-пераможцы атрымалі прызы і граматы ад арганізатараў.
В.ДАРАЖЭНКАВА.
Фота М.Лугаўскога.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%
Оставить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.