Пад такой назвай з 29 кастрычнiка па 8 лістапада праходзіць раённая прафілактычная акцыя. Як расказала ўчастковы інспектар ІСН Жабінкаўскага РАУС Аляксандра Сівухіна, падчас асенніх канікул асаблівая ўвага супрацоўнікаў міліцыі будзе надавацца дзецям і падлеткам, якія знаходзяцца на ўліку ў інспекцыі па справах непаўнагадовых, а таксама тым, хто прызнаны ў сацыяльна небяспечным становішчы. Запланаваны цэлы комплекс мерапрыемстваў, сярод якіх сяброўскі турнір па настольным тэнісе паміж “цяжкімі” падлеткамі і камандай БРСМ, прафілактычныя сустрэчы, экскурсія ў РАУС. Акрамя таго, гэтыя дзеці ў ФАУ “СК “Бадзёрасць” могуць бясплатна пагуляць у настольны тэніс, більярд і пазаймацца ў трэнажорнай зале. Канікулы павінны прайсці з карысцю.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%