Напамін пра вайну – на вуліцы Міру

Трагічным радком у гісторыю Жабінкаўшчыны і ўсёй Беларусі ўпісаны падзеі 27 і 29 кастрычніка 1942 года. У гэтыя дні, 75 гадоў таму, падчас карнай аперацыі “Трохкутнік” у мястэчку Жабінка ды вёсках Сцяброва і Жыцінь нямецка-фашысцкія каты знішчылі больш за шэсць соцень мірных савецкіх грамадзян, у асноўным жанчын і дзяцей. Пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны на месцах масавых расстрэлаў паўсталі помнікі ў напамін пра жорсткае ліхалецце і шматлікіх нявінных ахвяр. Найбольш выразная памятка – скульптурная група ў выглядзе маці з дзіцём на руках у перыскопе аўтаматнага прыцэлу – узведзена да 50-й гадавіны трагедыі на колішніх гарадскіх могілках на вуліцы Міру ў райцэнтры.
Фота і тэкст Анатоля БЕНЗЕРУКА.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Сельская праўда

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.