Удалыя старты на спартакіядзе

У пятніцу і суботу, 20-21 кастрычніка, на базе Беларускага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага ўніверсітэта адбылася VI Рэспубліканская спартакіяда работнікаў аграпрамысловага комплексу.
У склад каманды нашай вобласці ўваходзілі 28 прадстаўнікоў амаль з усіх раёнаў Брэстчыны, у тым ліку ад такіх значных прадпрыемстваў, як адкрытыя акцыянерныя таварыствы “Савушкавы прадукт”, “Кобрынскі камбінат хлебапрадуктаў”, сельгаспрадпрыемстваў “Белавежскі”, “Парахонскі”, “Дружба” адпаведна Камянецкага, Пінскага, Баранавіцкага раёнаў ды інш. Сярод удзельнікаў абласной каманды годнае месца займалі і сябры жабінкаўскай раённай прафсаюзнай арганізацыі АПК, што выступалі ад камбікормавага завода.
Спартсмены-аматары спаборнічалі ў наступных відах: валейбол, міні-футбол, гіравы спорт, більярд, настольны тэніс, дартс, плаванне, кулявая стральба. Ва ўсіх выступленнях, паводле агульнакамандных паказчыкаў, берасцейцы сталі лідарамі. Між іншым, яны перамаглі ў індывідуальным заліку ў настольным тэнісе і більярдзе, “серабро” – у берасцейскай каманды па міні-футболе, у гіравікоў і плыўцоў, трэці выніковы радок – у валейбалістаў. Жабінкаўцы Анатоль Касянкоў і Віктар Якубук годна выступілі на спаборніцтвах, дапоўніўшы камандную скарбонку “серабром”, заваяваным у эстафеце па плаванні, і “бронзай” – за ўдзел у кулявой стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі.
Віншуем дружную берасцейскую каманду з удалымі стартамі на рэспубліканскіх спаборніцтвах!
Анатоль РОСТАЎ.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Сельская праўда

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.