Дапамога бяздомным вусатым і хвастатым

Дар’я НІКАНЧУК. Фота аўтара.

З ініцыятывы педагога-арганізатара першай гарадской школы Яўгеніі Дземідзюк валанцёрскі атрад установы разам з РК ГА “БРСМ” правёў дабрачынную акцыю для бяздомных жывёл. У мінулую пятніцу першы сакратар раённага камітэта аб’яднання Марыя Сянішына з дапамогай ініцыятараў мерапрыемства арганізавала пункт прыёму корму для братоў нашых меншых, якія знаходзяцца ў брэсцкім прытулку “Дабрата”. З 11 да 14 і з 17 да 19 гадзін каля магазіна “Бруснічка” кожны жадаючы мог перадаць валанцёрам пачастунак для бяздомных катоў і сабак. Жабінкаўцы па-рознаму рэагавалі на акцыю: нехта раўнадушна адыходзіў, хтосьці нават абураўся, але больш было ўсё-такі тых, хто адгукнуўся на заклік акцыі і працягнуў руку дапамогі братам нашым меншым. Многія прынеслі для чацвералапых корм, кансервы, макароны, крупы ды іншыя пачастункі.
Самай першай удзельніцай мерапрыемства стала жыхарка Жабінкі Галіна Пасюк – актыўны няштатны аўтар нашай раённай газеты. Чытачам яна знаёмая па цікавых гісторыях з дзяцінства, замалёўках і апавяданнях. Жанчына прызналася, што вельмі любіць жывёл, таму адразу, даведаўшыся з газеты пра акцыю, вырашыла падтрымаць яе і зрабіць свой унёсак у добрую справу.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.