1 июля — Международный день защиты детей

1 июля — Международный день защиты детей

Паважаныя жабінкаўцы!
Прыміце самыя цёплыя віншаванні з Міжнародным днём абароны дзяцей. Гэта не толькі адно з самых радасных святаў дзетвары, але і напамінак дарослым пра тое, што хлопчыкам і дзяўчынкам патрэбныя пастаянны клопат і абарона, што дарослыя нясуць адказнасць за іх.
Сёння мы павінны накіраваць увесь свой клопат на дзяцей. Менавіта ад таго, што мы зробім, як аднясемся да дзіцячых праблемаў цяпер, залежыць дзень заўтрашні. Дзеці ж — гэта не толькі наша будучыня, а і працяг нас саміх, унікальная магчымасць для дарослага чалавека стаць лепшым з дапамогай сваіх дзяцей.
Мы, дарослыя, абавязаны стварыць такія ўмовы, каб дзеткі выраслі прыгожымі людзьмі знешне і ўнутрана, шчаслівымі і здаровымі, каб у нашым раёне яны атрымалі ўсе магчымасці для інтэлектуальнага, прафесійнага развіцця. У гэтым мы бачым заруку паспяховай будучыні Жабінкаўшчыны, усёй нашай дзяржавы.
Выказваем удзячнасць усім, хто ўкладвае сваю душу ў выхаванне дзяцей — бацькам, настаўнікам, выхавальнікам, трэнерам, сацыяльным работнікам. Асаблівая ўвага людзям, якія клапоцяцца аб дзецях, што засталіся без бацькоўскай апекі.
Жадаем усім моцнага здароўя, дабрабыту, упэўненасці ў сваіх сілах, ажыццяўлення задумак і мараў.
Раённы Савет дэпутатаў.
Раённы выканаўчы камітэт.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top