У мінулую суботу ў Жабінкаўскім загсе адсвяткавалі яднанне душ і лёсаў Сяргей Андраюк і Кацярына Лукашэвіч. Маладых цёпла і шчыра павіншавалі родныя і блізкія.
Сям’я – гэта далікатны музычны інструмент. Жадаем вам, каб у мелодыі, заснаванай на гармоніі закаханых сэрцаў, ніколі не гучалі ноты расчаравання і фальшу. І жыццё было настроена на патрэбны лад – вясёлы, жыццесцвярджальны і радасны. Няхай вашыя сэрцы заўсёды б’юцца ва ўнісон! Са святам, Сяргей і Кацярына!
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%