Парушэнні пры пераўтварэнні СВК у ААТ і КУП

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17.07.2014 № 349 “Аб рэарганізацыі калгасаў (сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў)” яны падлягалі пераўтварэнню ў гаспадарчыя таварыствы ці камунальныя ўнітарныя прадпрыемствы.
У Брэсцкай вобласці ў гаспадарчыя таварыствы пераўтворана 90 сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў.
Праведзеныя кантрольна-аналітычныя мерапрыемствы ў Кобрынскім, Бярозаўскім і Маларыцкім раёнах паказалі, што з боку службовых асоб пераўтвораных сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў і адпаведных райвыканкамаў не прыняты дзейсныя меры па паўнаце і дакладнасці фарміравання ўстаўных фондаў.
Якія ж тыповыя парушэнні, выяўленыя на ўсіх 14 ахопленых кантрольнымі мерапрыемствамі суб’ектах гаспадарання? Гэта незабеспячэнне паўнаты інвентарызацыі аб’ектаў асноўных сродкаў (наяўнасць будынкаў і збудаванняў, якія не лічацца па дадзеных бухгалтарскага ўліку); парушэнні пры налічэнні амартызацыйных адлічэнняў па асноўных сродках (па асобных аб’ектах асноўных сродкаў прымяняліся нормы амартызацыйных адлічэнняў, не адпаведныя іх тэхнічным характарыстыкам, што прывяло да няправільнага вызначэння сум амартызацыйных адлічэнняў і рэшткавага кошту аб’ектаў асноўных сродкаў).
У выніку заніжаны рэшткавы кошт асноўных сродкаў, які ўлічваецца пры вызначэнні велічыні ўстаўнога фонду.
Так, у чатырох пераўтвораных СВК Кобрынскага раёна выяўлена наяўнасць 36 няўлічаных будынкаў і збудаванняў (у ААТ “Пакроўскі” – 1, ААТ “Батчы” – 2, ААТ “Любань” – 15 і ААТ “Раданежскае” – 18) і заніжэнне астаткавага кошту па 144 аб’ектах – будынках (у ААТ “Пакроўскі” – 22, ААТ “Батчы” – 69, ААТ “Любань” – 15 і ААТ “Раданежскае” – 38). У выніку памеры ўстаўных фондаў былі заніжаны на агульную суму 1297,5 тыс. рублёў.
Мела месца ўключэнне ва ўстаўны фонд ААТ “Раданежскае” будынка магазіна, размешчанага ў вёсцы Ляхчыцы, які яму не належыць. Гэты будынак знаходзіўся на балансе Кобрынскага раённага спажывецкага таварыства, зарэгістраванага за ім на праве ўласнасці з 2009 года.
Аналагічныя факты заніжэння ўстаўных фондаў выяўлены і ў ператвораных СВК на тэрыторыі Бярозаўскага і Маларыцкага раёнаў.
У трох пераўтвораных сельскагаспадарчых вытворчых кааператывах Бярозаўскага раёна ажыццёўлена павелічэнне ўстаўных фондаў на агульную суму 3423,3 тыс. рублёў (ААТ “Нарутавічы” – 2183,1 тыс. рублёў, ААТ “Баркоўскае” – 548,6 тыс. рублёў і ААТ “Міжлессе” – 691,6 тыс. рублёў).
Памер устаўнога фонду ААТ “Нарутавічы” быў павялічаны на 2183,1 тыс. рублёў, або на 24 % ад першапачаткова сфарміраванага ўстаўнога фонду 8986 тыс. рублёў.
Пасля праведзенага маніторынгу сёлета ў жніўні ў сямі пераўтвораных СВК Маларыцкага раёна на дадзены момант прымаюцца меры па пастаноўцы на ўлік 57 няўлічаных аб’ектаў асноўных сродкаў, пераліку рэшткавага кошту 257 будынкаў і павелічэнні ўстаўных фондаў.
Кантрольныя мерапрыемствы па пытанні выканання дзеючага заканадаўства пры пераўтварэнні сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў у гаспадарчыя таварыствы і камунальныя ўнітарныя прадпрыемствы будуць працягнуты і ў іншых раёнах вобласці.
Камітэт дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Сельская праўда

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.