Каб не адбываліся парушэнні

Супрацоўнікі штаба МУС Рэспублікі Беларусь правялі апытанне жыхароў раёна, каб высветліць, што ўплывае на імідж людзей, якія стаяць на варце правапарадку і спакою.
Выказванняў было нямала. Сярод негатыўных, напрыклад: знаходжанне падвыпіўшых вартаўнікоў на рабочых месцах (а дакладней, на аб’ектах АПК); продаж спіртных напояў, піва і тытуню юнакам, якім няма 18 гадоў; знаходжаннне падлеткаў на вуліцах Жабінкі пасля 23 гадзін без суправаджэння дарослых; крадзеж паліва работнікамі сельгаспрадпрыемстваў; парушэнне вадзіцелямі хуткаснага рэжыму. Сярод праблемных указваліся таксама факты кіравання аўто п’янымі вадзіцелямі; ігнараванне пешаходамі правілаў дарожнага руху, калі яны перабягаюць праезную частку дзе ўздумаецца, а таксама знаходжанне на шашы веласіпедыстаў нападпітку.
Супрацоўнікі Жабінкаўскага РАУС штодзённа прымаюць комплекс мер, каб такія парушэнні не адбываліся. Так, сёлета былі затрыманы на працоўных месцах у сельгаспрадпрыемствах 14 п’яных работнікаў; выяўлены два факты продажу спіртнога непаўнагадовым. Затрыманы восем падлеткаў, якія бавілі час на вуліцы далёка за поўнач. Іх бацькі панеслі адміністрацыйную адказнасць. З ліпеня па верасень затрыманы чатыры аматары прыхапіць дызпаліва з сельгаспрадпрыемства (агульная колькасць – 108 літраў).
Найбольш парушэнняў зарэгістравана на дарогах. Так, з пачатку года супрацоўнікі ДПС АДАІ Жабінкаўскага РАУС выявілі 1446 фактаў парушэння хуткаснага рэжыму на тэрыторыі раёна; спынілі 59 кіроўцаў, якія былі за рулём “пад шафэ” (у мінулым годзе – 51); затрымалі 178 п’яных пешаходаў і веласіпедыстаў (летась – 103). А п’яны на дарозе – гэта рэальная пагроза не толькі свайму жыццю, але і жыццю іншых.
Падчас апытання жыхары прасілі абсталяваць пешаходную дарожку на вуліцы 1 Мая і арганізаваць двухбаковы рух па вуліцы Паркавай у Жабінцы, а таксама пабудаваць аўтастаянку ля Старасельскай школы. Вырашыць гэтыя пытанні сёлета немагчыма з-за абмежаванага бюджэту расходаў. Пры гэтым з пачатку года былі рэалізаваны тры прапановы жабінкаўцаў: пабудаваны тратуар на вуліцы Леніна ў аграгарадку Ленінскі, аўтастаянка ля першай гарадской школы, а таксама падрыхтавана праектна-каштарысная дакументацыя для будаўніцтва веладарожак на вуліцах Кірава і Свабоды ў райцэнтры.
Дзмітрый ГАЛАВАНЧУК, начальнік штаба Жабінкаўскага РАУС.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.