Не забыты сваім калектывам

 

Святлана БЯЛЯК. Фота аўтара.

У межах акцыі “Не забыты сваім калектывам”, што праводзіць Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, днямі ў госці да ветэрана міліцэйскай службы Уладзіміра Грачаніка завіталі намеснік начальніка Жабінкаўскага РАУС Яўген Самускевіч і старшы інспектар ІСН Аляксандра Сівухіна. Яны ўручылі гаспадару юбілейны медаль “100 гадоў міліцыі” і ружы. Расчулены Уладзімір Уладзіміравіч шчыра падзякаваў за ўвагу да сваёй асобы і з задавальненнем узгадаў некалькі выпадкаў з працоўнай біяграфіі. А старшаму інспектару Жабінкаўскай ДАІ ёсць чым падзяліцца з маладзейшымі калегамі. І хаця ён даўно на заслужаным адпачынку, з цікавасцю сочыць за падзеямі, што адбываюцца ў калектыве. “Ніколі не мог дараваць тым вадзіцелям, якія пасля выпітай чаркі садзяцца за руль, – кажа Уладзімір Уладзіміравіч. – З такімі ў мяне заўжды была размова кароткая. Памятаю, на працягу года ажно шэсць разоў затрымліваў аднаго п’янага кіроўцу. “Мову” ўшчуванняў і штрафаў той не разумеў. Даходліва “растлумачыла” жыццё – пабіў машыну і пакалечыўся сам. Лічу, пакаранне такім вадзіцелям трэба ўзмацняць заканадаўча. Увогуле, я за тое, каб на дарогах кіроўцы паводзілі сябе тактоўна і акуратна. Трэба заўжды думаць не толькі пра сябе, але і пра іншых.”

 

 

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.