У аўторак, 24 мая, цэнтральная раённая бібліятэка запрашае аматараў літаратуры на свята кнігі “І кропелькай сонца згублюся ў траве”, прысвечанае 65-годдзю з дня нараджэння Васіля Гадулькі.
У праграме — знаёмства з кніжнай выставай, выступленне народнага хору “Скарбніца”, літаратурна-музычная кампазіцыя, сустрэча з сябрамі і калегамі-пісьменнікамі, узнагароджванне актыўных чытачоў, ускладанне кветак да помніка паэту ў в.Федзькавічы.
Свята адбудзецца ў Жабінкаўскай дзіцячай школе мастацтваў а 13.00 гадзіне. Калі ласка, усе, хто пажадае!
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%
Оставить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.