«Журналисты создают историю…»

«Журналисты создают историю…»

Такая думка прагучала з вуснаў старшыні аблвыканкама Канстанціна Андрэевіча Сумара 12 мая ў зале Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра, дзе сёмы раз у гісторыі вобласці адбылося ўганараванне пераможцаў конкурсу журналісцкага майстэрства.
Гэта сапраўды так: пішучы матэрыялы для друкаваных сродкаў масавай інфармацыі, радыё- і тэлеперадачы, журналісты Брэстчыны ствараюць летапіс роднага краю. Прычым (гэта адзначалі сябры журы) якасць матэрыялаў, дасланых на конкурс, з году ў год узрастае. Лепшымі абласнымі газетамі 2010 года прызнана “Заря” і “Народная трыбуна”. З рук кіраўніка вобласці граматы і падзякі калектывам гэтых цікавых выданняў атрымалі галоўныя рэдактары Аляксандр Іваноў і Галіна Мазіна. Сярод раённых перыядычных выданняў перамогу святкавалі берасцейцы і іванаўцы. Ігар Гетман і Анатоль Крэйдзіч, якія ўзначальваюць рэдакцыі “Зари над Бугом” і “Чырвонай звязды”, падзякавалі кіраўніцтва вобласці за прызнанне і давер, аказаны сёлета.
Сярод журналістаў абласных, аб’яднаных, рэгіянальных, раённых, грамадскіх газет, тэлебачання і радыё, рэспубліканскіх СМІ, што найлепш раскрываюць на сваіх старонках сённяшні і мінулы дзень Брэстчыны, граматы атрымалі каля 30 майстроў пяра.
Прыемна зазначыць: дзве ўзнагароды паехалі ў Жабінку. У намінацыі “Захаванне гісторыка-культурнай спадчыны” перамогу святкаваў загадчык аддзела пісьмаў і сацыяльных праблем Анатоль Бензярук, а лепшай сярод юнкараў Брэстчыны названа дзесяцікласніца Дар’я Ніканчук.
Акрамя таго, галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы аблвыканкама і абласны камітэт прафсаюза работнікаў культуры ўручылі грамату галоўнаму бухгалтару жабінкаўскай раёнкі Ірыне Міхнюк. Была адзначана яе добрасумленная праца і паспяховае супрацоўніцтва з прафесійным саюзам.
Віншуем пераможцаў, зычым далейшых набыткаў на творчай ніве.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top