«Книжная радуга над посёлком»

«Книжная радуга над посёлком»

Пад такой назвай у Маціевіцкай сельскай бібліятэцы праведзены тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі, да якога былі аформлены выставы “Казачны свет” і “Аб усім на свеце”.
У першы дзень тыдня дзеці паглядзелі літаратурнае відовішча “Кніжнае царства — прамудрая дзяржава”. Фея-кнігачэя (Х.Максіменка) запрасіла чытачоў сярэдняга і школьнага ўзросту ў цудоўнае падарожжа па добрых, цікавых, мудрых кнігах. У гэтым ёй дапамагалі Нязнайка, Нотка, Паштальён Печкін. Праводзіліся конкурсы, загадкі, загадкі-абманкі, пераможцамі ў якіх сталі Х.Максіменка, Т.Лебідзь, Н.Ефлакова атрымалі прызы.
У дзень праваслаўнай кнігі была аформлена выстава “Сіла ў любові — праўда ў духоўнасці”. У госці да юных чытачоў прыйшла настаўніца нядзельнай школы пры Маціевіцкай царкве С.В.Скаліна, якая паведаміла пра беларускіх пісьменнікаў Б.Ганагу і А.Міхаленку і падаравала бібліятэцы іх творы. Жаданым госцем быў айцец Аляксей, які прынёс у падарунак бібліятэцы дзіцячае Евангелле.
А яшчэ ў адзін з дзён тыдня прайшла гутарка, прысвечаная асноўнаму закону нашай краіны — Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
А завяршылася свята дзіцяча-юнацкай кнігі віктарынай “У гасцях у літаратурных герояў”, дзе актыўнасць праявілі Д.Квачанок і Н.Ефлакова.
Н.ГАТОЎЧЫЦ, бібліятэкар Маціевіцкай бібліятэкі.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

1 Comment Posted

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top