“Нелегал” у Жабінцы

На Жабінкаўшчыне на працягу трох дзён праводзіліся аператыўна-прафілактычныя мерапрыемствы і спецыяльныя аперацыі па супрацьдзеянні міграцыі, уключаючы гандаль людзьмі, “Нелегал-2017”.
Асаблівая ўвага была накіравана на прафілактыку правапарушэнняў і зла-чынстваў, якія здзяйсняюцца замежнымі грамадзянамі, а таксама на іх знаходжанне і своечасовы выезд з тэрыторыі Беларусі.
Падчас мерапрыемстваў “Нелегал-2017” было складзена 9 адміністрацыйных пратаколаў па ч. 1 арт. 23.55 КоАП Рэспублікі Беларусь, праверана 5 суб’ектаў гаспадарання АПК (выяўлены факт незаконнага працаўладкавання жыхароў Украіны ў ААТ “Хмелева”). Быў правераны 31 прадстаўнік іншых дзяржаў, што пастаянна пражывае на Жабінкаўшчыне.
Па ўсіх фактах прыняты неабходныя меры: па прафілактыцы правапарушэнняў з боку замежных грамадзян, іх знаходжанні і руху па краіне, законнасці працаўладкавання.
Аляксандра СІВУХІНА.

 

 

 

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*