“Прыгожы свет любоўю мацярынскай”

Пад такою назваю на Жабінкаўшчыне да 10 кастрычніка праводзіцца конкурс вершаў, прысвечаны Дню Маці.
Арганізатары – а ў іх ролі выступаюць раённае аб’яднанне арганізацый прафсаюзаў, што ўваходзяць у ФПБ; галіновыя райкамы і пярвічкі прафсаюзаў; аддзелы райвыканкама: ідэалагічнай работы, культуры і спраў моладзі; адукацыі, спорту і турызму; раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма; рэдакцыя “Сельскай праўды” – запрашаюць для ўдзелу школьнікаў (дзяцей членаў прафсаюза), работнікаў прадпрыемстваў і арганізацый (членаў прафсаюза), непрацуючых пенсіянераў, што знаходзяцца на прафсаюзным уліку.
Патрабаванні да конкурсных матэрыялаў наступныя: верш павінен адпавядаць тэме, можа быць напісаны на беларускай ці рускай мовах, яго тэкст патрэбна набраць у фармаце Word (параметры: палі – стандартныя, шрыфт – Times New Roman 14 пунктаў, адзінарны інтэрвал). Верш павінен мець назву альбо азагалоўлены трыма зорачкамі(***), у канцы – дата напісання твора.
Заяўка на ўдзел і сам верш дасылаюцца на электронны адрас jabinka@fpb.by з пазнакай “Конкурс вершаў” да 10 кастрычніка ўключна або па адрасе: г. Жабінка, вул. Кірава, 49, тэл./факс 69-5-61.
Вынікі будуць падведзены 11 кастрычніка. Пераможцы вызначаюцца ў трох узроставых катэгорыях: да 17 гадоў уключна, ад 18 да 55-ці ўключна, старэйшыя за 55 гадоў.
Пераможцы ў кожнай узроставай групе ўзнагароджваюцца дыпломамі раённага аб’яднання прафсаюзаў і сертыфікатамі. Прафкамы пярвічных, раённых галіновых прафсаюзных арганізацый могуць заахвочваць удзельнікаў конкурсу за кошт уласных сродкаў у адпаведнасці са стандартам прафсаюзнага бюджэту, зацверджаным пастановай Прэзідіума Савета ФПБ ад 23.11.2015 № 438.
Конкурсныя работы пераможцаў будуць надрукаваны ў “Сельскай праўдзе” за 14 кастрычніка 2017 года.
Аргкамітэт.

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*