Восень цешыць нас апошнімі сонечнымі дзянькамі. Цяжка ўявіць нешта больш прыгожае і яркае, чым вяселле пад рознакаляровым лісцем. У мінулую суботу ў Жабінкаўскім загсе Павел Літвінюк і Аліна Селюкова замянілі асобнае “я” на цудоўнае сумеснае “мы”. Маладых цёплымі і шчырымі словамі павіншавалі родныя і блізкія.
Верасень злучыў вашыя лёсы, Павел і Аліна, і закружыў у прыгожым вальсе лістападу. Кажуць, што вясна – пара легкадумства, а восень – мудрасці і адказнасці. Можна з упэўненасцю сцвярджаць, што ваша рашэнне асэнсаванае і абдуманае, а таму падмурак вашага шлюбу моцны і надзейны. Няхай вам спадарожнічае поспех, а радасці ў жыцці будзе столькі, колькі яркага лісця кружыць над горадам. Хутка наступяць маразы, але халады не падуладныя агню кахання. Са святам вас, маладзёны!
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%