Што рабіць пры моцным ветры?

Служба 101 нагадвае, што пры парывах ветру трэба шчыльна зачыняць вокны і дзверы. З двара, адчыненых балконаў і лоджый прыбярыце гаспадарчыя рэчы, якія могуць нанесці ўрон вашаму жыллю.
Машыну пастаўце ў гараж або прыпаркуйце далей ад дрэў і слабазамацаваных канструкцый.
Калі вы знаходзіцеся на вуліцы, абыходзьце навясныя канструкцыі і надламаныя завіслыя галіны дрэў, лініі электраперадачы. Устрымайцеся ад паездак на асабістых аўтамабілях і доўгатэрміновага знаходжання на вуліцы. Для рэагавання на магчымыя наступствы непагоды задзейнічаюцца дзяжурныя дыспетчарскія службы і арганізацыі. Пры неабходнасці правядзення выратавальных мерапрыемстваў паведамляйце аб гэтым па тэлефонах 101 і 112.
Ганна УСЦЬЯНЧЫК, спецыяліст групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Жабінкаўскага РАНС.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Сельская праўда

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.