Жанна СТАЦІЎКА, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Белавежскай выбарчай акрузе№ 8, якая ахоплівае Жабінкаўскі, Камянецкі і Маларыцкі раёны.

– Праца дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў вызначаецца разнастайнасцю. Гэта і стварэнне законаў, па якіх жыве краіна, і міжнародная дзейнасць, і, вядома ж, праца ў роднай выбарчай акрузе, дзе непасрэдна сутыкаешся з чалавечымі праблемамі, стараешся дапамагчы ў вырашэнні надзённых пытанняў, што хвалююць выбаршчыкаў.
Так, адбылася сустрэча з кіраўнікамі фермерскіх гаспадарак Маларытчыны “Браты Жукавы”, “Хатынюк”, “ЯраслаўАгра”, дзе абмяркоўваліся праблемныя пытанні, што тычацца збыту прадукцыі, устаноўкі гандлёвых месцаў, захаванасці ўраджаю. Акрамя таго, давялося выступіць на семінары “Як пачаць сваю справу ў сельскай мясцовасці” з паведамленнем, што робіцца ў Беларусі для падтрымкі малога бізнесу, якія магчымасці мае аграэкатурызм, наколькі неабходна развіваць самазанятасць вясковага насельніцтва.
У жніўні паўдзельнічала ў пасяджэнні Брэсцкага аблвыканкама пры абмеркаванні пытанняў “Аб ходзе рэалізацыі ў вобласці дзяржаўнай праграмы “Камфортнае жыллё і спрыяльны асяродак” на 2016–2020 гады, “Аб мерах, якія прымаюць суб’екты гаспадарання, накіраваных на папярэджванне правапарушэнняў супраць маёмасці”.
У якасці дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу прысутнічала на пасяджэнні Жабінкаўскага раённага выканаўчага камітэта, дзе разглядаліся пытанні пра зніжэнне затрат пры вытворчасці прадукцыі, прадастаўленне паслуг, а таксама рэалізацыю ў раёне дзяржаўнай праграмы “Камфортнае жыллё і спрыяльны асяродак”. Акрамя таго, правяла асабісты прыём грамадзян і шэраг рабочых сустрэч з кіраўнікамі мясцовых органаў кіравання і самакіравання, вырашаючы пытанні, што паступілі ад выбаршчыкаў. Увогуле, адным з яркіх успамінаў гэтага года застанецца святкаванне 200-годдзя Жабінкі, у якім і мне пашчасціла прыняць удзел.
Напярэдадні новага навучальнага года звярнулася з прывітальным словам да ўдзельнікаў жнівеньскай педагагічнай канферэнцыі ў Камянцы. А ў сталіцы на пасяджэнні рабочай групы па пытаннях развіцця сацыяльнага прадпрымальніцтва ў Беларусі выступіла з інфармацыяй аб заканадаўчым рэгуляванні стварэння і дзейнасці арганізацый, што выкарыстоўваюць працу людзей з інваліднасцю.
Гэты год таксама застанецца ў гісторыі як час, калі Беларусь шырока святкавала 500-я ўгодкі айчыннага кнігадрукавання. Сярод шматлікіх мерапрыемстваў, у якіх прыняла ўдзел, стала прэзентацыя ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь кнігі “Сусветная спадчына Францыска Скарыны”. Гэтае ўнікальнае выданне, створанае па заказе Міністэрства інфармацыі краіны выдавецтвам “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі”, уганаравана Гран-пры ХІV Міжнароднага конкурсу “Мастацтва кнігі” дзяржаў – удзельніц СНД і Гран-пры ІІ Еўразійскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу.

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*