Паважаныя прадстаўнікі старэйшага
пакалення жыхароў Жабінкаўскага раёна!

Прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні з Днём пажылых людзей!
Гэтае свята – адно з самых сардэчных і добрых. Яно ўмяшчае ў сябе мноства цікавых лёсаў старэйшага пакалення, памятных дат і яркіх падзей. Многія з вас і сёння вядуць актыўны лад жыцця, удзельнічаюць у грамадскім жыцці раёна, дапамагаюць выхоўваць моладзь.
У раёне прыжывае больш за шэсць тысяч ветэранаў вайны і працы. Вашыя веды і вопыт асабліва важныя, калі разам з ініцыятывай маладых патрабуецца мудрасць старэйшых.
Жадаем усім моцнага здароўя, актыўнага даўгалецця, шчасця, міру і дабрабыту. Няхай вас заўсёды саграваюць клопат і ўвага блізкіх людзей.
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*